У пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» паведамілі аб пошуку двух падлеткаў — 16-гадовага Івана С. і 14-гадовага Сьцяпана Ж.
Як адзначаецца ў паведамленьні, абодва жывуць у вёсцы Антонава Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці.
Удзень 26 сакавіка паехалі катацца на роварах і не вярнуліся дадому. Дагэтуль іх месцазнаходжаньне ня могуць вызначыць.
Пазьней паведамілі, што падлеткаў знайшлі, але ніякіх дэталяў не дадалі.