Як адзначаецца ў паведамленьні Белгідрамэту, на Нёмане і Віліі ўзровень вады спадае.
«Узровень вады блізкі да небясьпечнай высокай адзнакі на прытоку Сажа рацэ Проня каля вёскі Ляцягі (Магілёўская вобласьць)», — паведамілі гідролягі.
Паводле Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, у Мсьціслаўскім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласьці, Гомельскім, Добрускім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласьці назіраецца затапленьне жылых будынка, падворкаў, гаспадарчых забудоў, мастоў і ўчасткаў дарог.
У бліжэйшыя дні на рэках басэйнаў Заходняй Дзьвіны, Дняпра, Сожы, Беразіны і Прыпяці ўзровень вады будзе павялічвацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Сожы пад Гомлем будуюць новую дамбу, каб папярэдзіць вялікую паводкуРаней прагназавалі, што сёлета празь вялікі запас сьнегу пад вадой можа апынуцца да 60% тэрыторыі Беларусі. Найбольш ад такіх зьяваў цярпіць Гомельская вобласьць. Вясновая паводка традыцыйна пачынаецца на Прыпяці, Сажы і Дняпры.
Пазьней міністар у надзвычайных сытуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі заявіў, што сёлета чакаецца «плянавае праходжаньне паводкавай сытуацыі».
Найбольшая паводка ў Гомельскай вобласьці адбылася ў 2023 годзе. Тады пад вадой апынуліся сотні падворкаў, жылых дамоў і гаспадарчых пабудоваў, а людзей часова адсялялі.