Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Сожы пад Гомлем будуюць новую дамбу, каб папярэдзіць вялікую паводку

Паводка ў Гомельскай вобласьці. Архіўнае фота
Паводка ў Гомельскай вобласьці. Архіўнае фота

Дамба, якую будуюць на рацэ Сож пад Гомлем, каб абараніць ад «вялікай вады» бліжэйшыя населеныя пункты — Паляна, Чонкі і Сеўрукі, пабудаваная на 70-80 адсоткаў.

Як паведаміў начальнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Сяргей Дзічкоўскі, у пачатку сакавіка дамба пачне функцыянаваць. Завяршыць яе будаўніцтва плянуюць да траўня.

«На сёньня ў нас усё гатова для пэрыяду паводкі. Мы правялі пільную работу па аналізе мінулагодніх інцыдэнтаў, уключна з падтапленьнем прыватных будынкаў», — працытавала Сяргея Дзічкоўскага выданьне «Брагін.by».

Паводле яго, у чаканьні «вялікай вады» падрыхтавалі аб’екты для часовага адсяленьня людзей, а ў Гомлі плянуюць разгарнуць апэратыўныя пасты на чоўнах, каб хутка рэагаваць на любыя зьмены сытуацыі.

Паводле папярэдніх прагнозаў у зону затапленьня можа трапіць да 60 % тэрыторыі Беларусі праз вялікую колькасьць сьнегу. Найбольш ад такіх зьяў пакутуе Гомельская вобласьць. Вясновая паводка традыцыйна пачынаецца на рэках Прыпяць, Сож і Дняпро.

Найбольшая паводка ў Гомельскай вобласьці адбылася ў 2023 годзе. Тады пад вадой апынуліся сотні падворкаў, жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, а людзей часова адсялялі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG