Трансгендэрным жанчынам забаранілі выступаць у жаночых спаборніцтвах на Алімпіядзе

На Цырымоніі закрыцьця Алімпіяды 2026 году ў Міляне і Картыне д'Ампэцца

Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў трансгендэрным жанчынам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах.

Новыя правілы ўступяць у сілу ўжо на Алімпійскіх гульнях — 2028.

Пол будуць адзін раз у жыцьці пацьвярджаць генэтычным тэстам. Тых, хто зрабіў трансгендэрны пераход, да жаночых спаборніцтваў не дапусьцяць.

Прэзыдэнтка МАК Кірсьці Ковэнтры адзначыла, што было б несправядліва дазваляць біялягічным мужчынам браць удзел у адных спаборніцтвах з жанчынамі. Яна адзначыла, што рашэньне было прынята на падставе навуковых аргумэнтаў.

Абмежаваньні будуць дзейнічаць ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай МАК.

Пытаньне ўдзелу трансгендэрных спартоўцаў у жаночых спаборніцтвах апошнімі гадамі выклікала мноства спрэчак.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля ўступленьня на пасаду скасаваў фэдэральнае фінансаваньне арганізацый, што дазваляюць трансгендэрным жанчынам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах. За гэта, у прыватнасьці, яму падзякавала бабслэістка Кайлі Гамфрыс, канадка, якая раней прыняла амэрыканскае грамадзянства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баксэрка з Альжыру, у якой падазраюць «мужчынскую» храмасому, перамагла італьянку на Алімпійскіх гульнях. Тая заявіла пра несправядлівасьць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая Алімпіяда з гендэрнай роўнасьцю, фэномэн турэцкага стралка і спэкуляцыі вакол «трансгендэра». Разьбіраем гучныя падзеі з экспэрткай