Адпаведнае рашэньне апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.
Яно выдала генэральную ліцэнзію, якая дазваляе правядзеньне транзакцыяў з удзелам дзяржаўнага «Белінвестбанку» і зьвязаных зь ім структур.
Акрамя таго, з санкцыйнага сьпісу выключаныя
- Беларуськалій;
- Беларуская калійная кампанія (БКК);
- «Агророзквіт» (даччынае прадпрыемства БКК ва Ўкраіне).
Зьнятыя забароны, уведзеныя супраць Міністэрства фінансаў Беларусі і Банку разьвіцьця.
ЗША першапачаткова ўвялі санкцыі супраць «Белінвестбанку» ў 2022 годзе праз падтрымку Беларусьсю расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь «Беларуськалію», Мінфіна і некалькіх банкаў канчаткова зьнялі санкцыі ЗША. Спыталі ў экспэртаў, што гэта можа азначаць