Стала вядома пра палітычны суд над бізнэсоўцам
Сяргея Рабцава арыштавалі ў другой палове 2025 года. Яго асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Паводле «Нашай Нівы», цяпер ён, імаверна, у зьняволеньні — у калёніі ці на «хіміі» з накіраваньнем у месцы адбыцьця кары.
Сяргей Рабцаў шмат гадоў разьвіваў беларускія сэрвісы пошуку кватэраў на содні і ствараў ІТ-рашэньні для аўтаматызацыі бізнэсу арэндадаўцаў — kdv.bу («Кватэры для вас») і tutkut.bу.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне бізнэсовец эмацыйна выказваўся ў сацыяльных сетках.
«Заставайцеся ўсе жывымі! Гэтая вайна нікому не патрэбная. Ні Беларусі, ні РФ, ні Ўкраіне. Гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі. Калі ў цябе трое дзяцей і яны адно аднаго забіваюць? Гора агульнае», — пісаў Сяргей у канцы лютага 2022 году.
У Сяргея двое дзяцей-падлеткаў.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек
- Віктар Антушэвіч
- Мацьвей Баранаў
- Вольга Буланава
- Дзьмітры Кавалёў
- Сяргей Кузьняцоў
- Аляксандар Манвелян
- Эдуард Мігун
- Сяргей Рабцаў
- Алена Сафронава
- Яўген Скараход
- Віталь Цішчанка
- Арцём Шманоўскі
Цяпер у Беларусі 910 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».
Прваабаронцы прызналі былымі палітвязьнямі адразу 78 чалавек
Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі поўнай рэабілітацыі гэтых людзей з сплатай шкоды, прычыненай адвольным асуджэньнем і пазбаўленьнем волі, піша «Вясна».
- Руслан Алесіюк
- Віктар Андрашчук
- Ігар Астапук
- Максім Аўрэньеў
- Мацьвей Баранаў
- Аляксандар Вайтко
- Яўген Валакіцін
- Юрый Васілеўскі
- Аляксей Вішнеўскі
- Цімафей Галубок
- Уладзімір Гаранскі
- Арцём Дангізян
- Максім Дзярнейка
- Ягор Жаваронак
- Павел Жадзінец
- Дзьмітры Жалнярук
- Кацярына Жалтанога
- Натальля Загарэльская
- Юрый Залескі
- Ала Захарава
- Ўладзіслаў Зінкевіч
- Андрэй Кабяк
- Антон Казачэнка
- Кірыл Каешка
- Сяргей Казлоў
- Андрэй Канапацкі
- Карына Канановіч
- Дзіяна Каранкевіч
- Віталь Качаноўскі
- Мікалай Каўцэвіч
- Кірыл Кірыенка
- Руслан Кірылюк
- Леанід Клімаў
- Аляксей Краўчанка
- Сяргей Куліневіч
- Аляксей Кульбакоў
- Аляксандар Кучынскі
- Люцыя Лабазінская
- Павел Ляўрыновіч
- Павел Легчылаў
- Марк Лукапёраў
- Мікіта Ляпешка
- Дзьмітры Марголь
- Міхаіл Масалевіч
- Дзьмітры Матвіенка
- Кірыл Мацяс
- Сяргей Муравейка
- Ілья Немец
- Максім Нікіценка
- Максім Нябожын
- Аляксандар Падзько
- Вольга Падзько
- Дзяніс Пятроў
- Павел Плюшчэўскі
- Алена Радзевіч
- Дзяніс Раманенка
- Дзьмітры Росьлікаў
- Аляксандар Салангін
- Дзяніс Сарокін
- Аляксандар Сьвістуноў
- Андрэй Сенюковіч
- Аляксандар Сідарэвіч
- Уладзіслаў Січкар
- Натальля Сьляпцова
- Мікалай Уласік
- Антон Хведчэня
- Уладзімір Хмура
- Аляксандар Худзічаў
- Дзьмітры Цімафееў
- Эдуард Цімашчэня
- Сяргей Цыганкоў
- Сяргей Чапего
- Павел Чырун
- Марына Шаліма
- Дзьмітры Шаплыка
- Тацьцяна Шчэтка
- Арцём Ярмак
- Сяргей Яроцкі