Шэсьце, барабаны і зьнічы. Як прайшоў Дзень Волі ў Вільні. Фотарэпартаж

Палітык, былы палітзьняволены Павал Севярынец

Сьвятлана Ціханоўская з відэазваротам

Літоўскі палітык Жыгімантас Павілёніс

Выстава, прысьвечаная фармаваньню незалежнасьці Беларусі

Выступ Паўла Севярынца

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і палітык Павал Севярынец

Музыка Цім Суладзэ

Музыка Юры Стыльскі

Ускладаньне зьнічоў да «Варты сьвятла» каля беларускай амбасады ў Вільні

«Варта сьвятла» каля беларускай амбасады ў Вільні

Шэсьце з бел-чырвона-белымі сьцягамі, гукі барабанаў і «Варта сьвятла» каля беларускай амбасады — беларусы Вільні адзначылі Дзень Волі. Сотні беларусаў прайшлі па цэнтры гораду, каб нагадаць пра сваю гісторыю, годнасьць і працяг барацьбы. Як гэта было — у фотарэпартажы Свабоды.