Прысяжныя ў амэрыканскім Лос-Анджэлесе прынялі рашэньне на карысьць маладой жанчыны, якая падала ў суд на кампанію Meta і Google праз сваю дзіцячую залежнасьць ад сацыяльных сетак.
Як паведамляе BBC, у вэрдыкце калегія прысяжных прызнала, што Meta і Google наўмысна стварылі плятформы сацыяльных сетак, якія выклікалі залежнасьць, і якія шкодзілі псыхічнаму здароўю жанчыны па імені Кейлі, якой цяпер 20 гадоў.
Выснова прысяжных, верагодна, паўплывае на сотні падобных спраў, якія цяпер разглядаюцца ў судах ЗША.
Адвакаты Meta сьцьвярджалі, што, хоць Кейлі і пацярпела ў сваім жыцьці, яе выкарыстаньне Instagram, якім валодае Meta разам з Facebook і WhatsApp, ня стала прычынай або істотным фактарам для гэтых цяжкасьцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Лукашэнкі адкрываюць для сябе Threads. Што яны там робяць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся збор подпісаў да кампаніі Meta з патрабаваньнем дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads