25 сакавіка 1918 году Беларусь упершыню абвясьціла сваю незалежнасьць. Як выглядаў першы сьцяг незалежнай Беларусі? Якую пячатку насіла ў кішэні ўлада БНР? І ці былі ў беларусаў свае пашпарты яшчэ сто гадоў таму?
У гэтым відэа Дзьмітры Гурневіч раскажа пра ўнікальныя артэфакты Беларускай Народнай Рэспублікі, якія захаваліся ў архівах і расказваюць гісторыю нараджэньня беларускай незалежнасьці лепш за падручнікі.