Улады ў Празе ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі. ФОТА

Так бел-чырвона-белы сьцяг усталёўвалі на бальконе ратушы Прагі-3

Управы шэрагу раёнаў сталіцы Чэхіі ўзьнялі сёньня беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі з нагоды Дня Волі.

«Гэтым жэстам гарадзкая рада выказала падтрымку дэмакратычнай беларускай апазыцыі і яе барацьбе за свабоду, а таксама салідарнасьць з палітычнымі зьняволенымі рэжыму Лукашэнкі», — адзначаецца ў заяве адміністрацыі Прагі-3.

Беларускі сьцяг разам са сьцягамі Чэхіі, Украіны і Эўразьвязу на будынку рады Прагі-3

Беларускі сьцяг побач са сьцягам Эўразьвязу на будынку рады Прагі-7