Ужо сёньня: Дзень памяці народнага мастака Беларусі Мая Данцыга

Май Данцыг.

Падзеі 26 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ўзялі горад Бельцы ў Малдове і выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.

1944 — у Менску пад нямецкай акупацыяй у гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Ўсяслаў Чарадзей» кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай.

1948 — ЗША ўводзяць эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.

1953 Джонас Солк абвяшчае пра стварэньне вакцыны ад поліяміеліту.

1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану.

1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.

1989 — выбары народных дэпутатаў СССР, першыя часткова свабодныя выбары вышэйшага органа ўлады ў гісторыі СССР.

1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.

1996 — у ноч на 26 сакавіка Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык пакідаюць Беларусь.

2000 Уладзімір Пуцін упершыню абраны прэзыдэнтам Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1874Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік.

Робэрт Фрост

1911 Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік.

1940 Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі, аўтар больш як 250 навуковых прац, 10 манаграфій.

Міхаіл Касьцюк

1942Іван Арабейка, беларускі паэт.

Так заўжды — у вятрах, навальніцах.
Доля дрэў — ці ня доля твая?
Гэта ж трэба ад буры хіліцца —
І ў зацішку гайдаць салаўя.

1949Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік.

1960 Віктар Шніп, беларускі паэт.

І, нібы кроў, цякло праз ноч паветра
Да зорак, да якіх усе ляцім,
І кроў тут — не вада, жыцьцё — ня дым,
Бо ёсьць Айчына, у якой турма,
Нібы ў Хрыстовым целе цьвік,
А іншае Айчыны ў нас няма...

1988Франак Вячорка, беларускі палітык, дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.

Франак Вячорка

У памяці

1827 Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

Людвіг ван Бэтховэн

1923Сара Бэрнар, француская акторка.

1932 Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзяяч, біскуп.

2007 Алесь Юршэвіч, дзяяч паваеннага нацыянальнага супраціву, адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў.

2017 Май Данцыг, беларускі мастак.

Карціна Мая Данцыга