Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі і пажар у дзьвюх кватэрах на першым і другім паверхах.
Пра выбух паведаміла МНС.
Ад выбуху абваліліся бэтонныя перакрыцьці і сьцены ў кватэры на другім паверсе.
Траўмы атрымаў мужчына, яго паклалі ў шпіталь.
Сур’ёзнасьць здарэньня падкрэсьлівае тое, што ў Казіміраўку выехаў намесьнік міністра надзвычайных сытуацый Анатоль Даўгалевец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад выбухам у шматпавярховіку ў Гомлі быў пажар, распачалі крымінальную справу