Як пастанавіў Горадзенскі аблвыканкам, цяпер квіток на адну паездку ў гарадзкім аўтобусе і тралейбусе будзе каштаваць 1,05 рубля, калі купляць у кіроўцы — 1,1 рубля. Да 26 сакавіка праезд каштаваў 90 капеек.
Таксама даражэе праезд і ў Магілёве і раённых гарадах Магілёўскай вобласьці. Там праезд таксама будзе каштаваць 1,05 рубля, у кіроўцы — 1 рубель 10 капеек. Раней і там пасажыры плацілі тыя ж 90 капеек.
Ужо была апублікаваная інфармацыя аб тым, што праезд даражэе ў Менску і Менскай вобласьці, Гомельскай, Віцебскай, Берасьцейскай вобласьцях.
Першым такую інфармацыю апублікаваў Менскі гарвыканкам, які ўвёў новыя тарыфы на карыстаньне грамадзкім транспартам. Ад 26 сакавіка праезд у мэтро будзе каштаваць 1,15 рубля замест 1 рубля, а праезд гарадзкім аўтобусам, тралейбусам і трамваем — 1,1 рубля замест 1 рубля.
У Гомлі рашэньнем гарвыканкаму праезд даражэе да 1,05 рубля з 95 капеек у кіроўцы і 90 — у сыстэме «Оплати».
У Віцебску — таксама цана праезду вырасла да 1,05 рубля на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі. Раней квіток там каштаваў 90 капеек, а пры куплі ў кіроўцы 95 капеек.
У Берасьці гарвыканкам падняў цану паездкі на аўтобусах і тралейбусах з 90 капеек да 1,05 рубля .
У гарадах Менскай вобласьці рашэньнем Менскага аблвыканкаму тарыфы на перавозкі гарадзкімі аўтобусамі таксама паднятыя з 90 капеек да 1,05 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінтранс падвысіў тарыфы на праезд па платных дарогах Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску праз праблемы з кантактнай сеткай зноў спыніўся рух тралейбусаў