На падставе рашэньня Гомельскага аблвыканкаму ад 18 сакавіка, з 25 сакавіка даражэе праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце Гомлю. Цана адной паездкі павялічыцца на 15 капеек і зараз складзе 1 рубель і 5 капеек. Калі купляць білет у кіроўцы, трэба будзе даплаціць яшчэ 5 капеек.
Цана праязных білетаў таксама зьменіцца. Напрыклад, у Гомлі праязны на дэкаду на адзін від транспарту будзе каштаваць 16,63 руб.
Праязны на месяц на адзін від транспарту — 47,25 руб., а на два віды транспарту — 63,06 руб.
Тым часам у Нацыянальным рэестры прававых актаў зьявіліся рашэньні выканкамаў усіх абласьцей аб тарыфах на гарадзкія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных злучэньнях.
Рашэньні ўжо зарэгістраваныя, але пакуль іх афіцыйна не апублікавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску падаражэе грамадзкі транспарт