Былы галоўны рэдактар тэлеканала «Дождь» і аўтар кніг пра ўладу і прапаганду ў Расеі, Зыгар сёньня працуе з тэмай дэкалянізацыі і імпэрскага мысьленьня.
У інтэрвію Свабодзе ён тлумачыць, чаму расейцы часта ня бачаць беларусаў як асобную нацыю, адкуль бярэцца імпэрская сьвядомасць і ці магчымая будучыня Расеі без імпэрыі — а таксама што гэта значыць для Беларусі.
01:05 – Зыгар выбачаецца за расейскі народ
05:53 – ці толькі расейцы лічаць сябе «пупам Зямлі»
08:40 – чаму Зыгар расказвае расейцам пра Беларусь праз ВКЛ
11:14 – чаму Маскве ня ўдасца русыфікаваць іншыя народы Расеі
14:04 – ці можа Расея быць неімпэрскай у сваіх сучасных межах
15:32 – што для расейцаў Беларусь?
18:26 – як тлумачыць у Расеі, што такое Беларусь
20:36 – якім чынам расейцы могуць пазбавіцца імпэрскасьці
24:25 – ці падтрымаюць расейцы захоп Беларусі
28:00 – чаму адукаваныя расейцы ўсё роўна імпэрцы
32:57 – дзе на мапе РФ менавіта Расея, а не далучаныя калёніі
36:48 – што Зыгар расказвае расейцам пра Беларусь
40:56 – ці вінаватыя беларусы, што расейцы амаль нічога ня ведаюць пра Беларусь
46:51 – імпэрскасьць Расеі расьце ці зьмяншаецца
50:36 – чаму расейцы не пратэстуюць супраць тыраніі