У канцы 2025 году выезду ў Польшчу ў чэргах чакалі па некалькі тысяч грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, цяпер жа ідзецца пра сотні.
Пра тое, што зноў пачалі расьці чэргі на межах Беларусі і Эўразьвязу, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Грузавікі стаяць у чарзе на літоўскім кірунку, а легкавікі — на польскім.
Чарга грузавога і легкавога транспарту ў выходныя павялічылася на 450 аўтаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. У прыватнасьці, у пункце пропуску Каменны Лог – Меднікі стаіць 350 грузавікоў, зь пятніцы чарга тут павялічылася на 60 адзінак.
А перад польскімі памежнымі пераходамі расьце колькасьць легкавых аўтамабіляў. Каля 700 машын стаіць перад памежнымі пераходамі Берасьце – Тарэспаль і Брузгі – Кузьніца Беластоцкая. 20 сакавіка там налічвалася каля 500 аўто.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заявілі аб разблякаваньні руху літоўскіх грузавікоў. У Вільні адрэагавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нас 60% беларускіх кіроўцаў». Чаму спыненьне літоўскіх фураў у Беларусі шкодзіць таксама беларусам і беларускаму бізнэсу