У Беларусі другі раз з пачатку году назіралі паўночнае зьзяньне. ФОТА

Паўночнае зьзяньне. 23 сакавіка 2026 году

У ноч на 23 сакавіка ў Беларусі назіралі паўночнае зьзяньне — сьвячэньне верхніх пластоў атмасфэры, што ўзьнікае пры ўзаемадзеяньні магнітнага поля Зямлі з зараджанымі часьцінкамі так званага сонечнага ветру.

Як вынікае з фота, апублікаваных дзяржаўным агенцтвам БелТА, зьзяньне мела ўсе магчымыя для гэтай зьявы колеры — зялёны, чырвоны, аранжавы, фіялетавы й сіні.

Апошні раз гэтую зьяву назіралі сёлета 19 і 20 студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі назіралі паўночнае зьзяньне. ФОТА