Паўночнае зьзяньне 19 і 20 студзеня можна было пабачыць у розных раёнах Беларусі. Фота гэтай прыроднай зьявы сярод іншых публікуе Telegram-канал @nadvorie.
Зьзяньне першымі заўважылі жыхары паўночных рэгіёнаў. Вечарам 19 студзеня зьявіліся фота з Наваполацку і Горадні.
Прыгожыя рознакаляровыя слупы зялёнага і чырвонага сьвятла заўважылі ў раёне Нарачы.
Форум