Трэці тыдзень вайны ў Іране. 21 фота

Паліцыянт аглядае сэкцыю іранскай ракеты, якая 20 сакавіка ўпала проста ў гасьцёўні дома ў Рэхавоце, Ізраіль

Прапагандысцкі білборд у Тэгеране, 16 сакавіка

Францускія вайскоўцы 16 сакавіка нясуць труну з Арно Фрыёнам. Жаўнер загінуў 12 сакавіка падчас атакі іранскага бесьпілётніка на курдзкую базу ў паўночна-ўсходнім Іраку. 42-гадовы Фрыён уваходзіў у склад кантынгенту, разгорнутага ў Ірацкім Курдыстане для барацьбы з магчымым аднаўленьнем экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава»

Самалёт ідзе на пасадку на фоне дыму каля міжнароднага аэрапорту Дубаю 16 сакавіка. З пачатку ўдараў ЗША і Ізраілю па Іране 28 лютага Тэгеран запусьціў больш за 2000 бесьпілётнікаў і ракет па Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Паводле ўладаў ААЭ, у краіне загінулі прынамсі 8 чалавек

Жалобная працэсія на пахаваньні Алі Шамхані ў Тэгеране 14 сакавіка. Шамхані быў ключавой фігурай у фармаваньні палітыкі бясьпекі і ядзернай праграмы Ірану. Ён загінуў у выніку ізраільскага ўдару 28 лютага

Фатографы здымаюць амэрыканскі бамбавік, які сядае на брытанскай авіябазе Фэйрфард у Глостэршыры 17 сакавіка. Лёндан даў ЗША дазвол на выкарыстаньне базы Фэйрфард і аэрадромаў на востраве Дыега-Гарсія ў Індыйскім акіяне для нанясеньня ўдараў па Іране

Частка ракеты ляжыць на даху побач з Храмам Труны Гасподняй у Ерусаліме 16 сакавіка. Лічыцца, што храм стаіць на месцы, дзе быў укрыжаваны Ісус

Калёнкі на аўтазапраўцы ў Сыднэі, Аўстралія, дзе 20 сакавіка скончылася паліва. Канфлікт на Блізкім Усходзе выклікаў імклівы рост цэнаў на паліва ва ўсім сьвеце. Многія аўстралійцы пачалі рабіць запасы ў чаканьні далейшага падаражэньня

Ізраільскія вайскоўцы каля ракеты, што ўпала на поле каля мяжы зь Лібанам

Магутны выбух, зафіксаваны жыхаром Тэгерану на мабільны тэлефон і апублікаваны ў сетцы 14 сакавіка

Пажар каля амбасады ЗША ў Багдадзе 17 сакавіка пасьля ўдару па ёй бесьпілётнікамі і ракетамі

Ратавальнікі на месцы ўдару, які зьнішчыў будынак у Тэгеране, 16 сакавіка

Разбураныя дамы ў лібанскай вёсцы каля мяжы з Ізраілем, 17 сакавіка. Паралельна з вайной супраць Ірану, з 28 лютага пачалася эскаляцыя канфлікту паміж Ізраілем і баевікамі групоўкі «Хэзбала», якую падтрымлівае Іран

У бамбасховішчы ў Тэль-Авіве падчас паветранай трывогі 19 сакавіка

Дэманстрацыя супраць ураду Ірану ў Нью-Ёрку 15 сакавіка

Выбух у Бэйруце (Лібан) падчас ізраільскіх авіяўдараў па горадзе 18 сакавіка

Пэрсанал ВПС ЗША рыхтуе авіяцыйную бомбу на базе Фэйрфард, 16 сакавіка

Работнік авіябазы ў Маніле дапамагае сартаваць багаж філіпінцаў, якія вярнуліся на радзіму вывазным рэйсам з ААЭ 19 сакавіка

Жанчына на могілках у Тэгеране 16 сакавіка трымае партрэт сына, які, як паведамляецца, загінуў у выніку ўдару ЗША і Ізраілю

Жалобная цырымонія ў цэнтры Тэгерану 18 сакавіка падчас пахаваньня Алі Ларыджані. Кіраўнік службы бясьпекі Ірану загінуў у выніку ізраільскага ўдару 17 сакавіка

Разбураны іранскай ракетай жылы квартал у ізраільскім горадзе Дымона, 22 сакавіка

Кадры трэцяга тыдня канфлікту вакол Ірану.