Літва за суткі спыніла 18 спробаў парушэньня мяжы з тэрыторыі Беларусі — гэта новы сёлетні рэкорд

Літоўскія памежнікі патрулююць мяжу зь Беларусьсю, 2023 год

За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паводле зьвестак літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што для Літвы гэта новы рэкорд ад пачатку 2026 году (папярэдні быў зафіксаваны 16 сакавіка — 15 спробаў са суткі). Гэта найбольшы паказчык пасьля 28 лістапада 2025-га, калі было зафіксавана 26 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі.

Зь вясны 2021 году на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Эўразьвяз празь Беларусь, бо іх тых туды нібыта «паклікалі», а сам ЭЗ «душыць» Менск санкцыямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наўседа: ЗША і Эўразьвяз ідуць рознымі шляхамі ў пытаньні санкцыяў супраць Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі літоўцаў пазытыўна ставяцца да беларусаў, ня лічаць Лукашэнку прэзыдэнтам і ведаюць пра Купалу і Скарыну