Ужо сёньня: Дзень памяці Антона Луцкевіча

Антон Луцкевіч

Падзеі 23 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Таксама ў гэты дзень

1716 — утворана Вiленская канфэдэрацыя — саюз беларускай і літоўскай шляхты, накіраваны супраць палітыкі абсалютызму тагачаснага кіраўніка краіны Аўгуста ІІ Моцнага.

1918 — дэлегацыя Віленскай Беларускай Рады на чале з Антонам Луцкевічам прыбывае ў Менск. Луцкевіч выступіў на паседжаньні Народнага Сакратарыяту. Пасьля гэтай прамовы менш як праз два дні Беларусь будзе абвешчаная незалежнай краінай.

1925 — адбыўся напад на станцыю Ляхавічы. 30-40 савецкіх дывэрсантаў адабралі ў паліцыянтаў зброю, завалодалі касай і ўцяклі за савецкую мяжу.

1933Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.

1990 — заснаваны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

II зьезд БНФ: у прэзыдыюме Лявон Баршчэўскі, Васіль Быкаў, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка, Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, 1991

2006 — удзельнікі намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Мястэчка ўзьнікла пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.

Плошча-2006

2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт «Іл-76» беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». На борце самалёта было 11 грамадзян Беларусі, усе яны загінулі.

2019 — масавае сьвяткаваньне БНР-101 адбылося ў Горадні.

2021 — у Горадні арыштавалі Анжаліку Борыс, а яшчэ праз два дні — Анджэя Пачобута.

2022 — арыштавалі Зьмітра і Насту Дашкевіч, у іх дома ўчынілі ператрус.

2022 — арыштавалі Тацяну Вадаласкую, сацыялягіню, каардынатарку «Лятучага ўнівэрсытэту».

У гэты дзень нарадзіліся

1895Васіль Сташэўскі, драматург і празаік, ахвяра сталінізму.

1899 Вольга Галіна, актрыса, народная артыстка Беларусі.

1906Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».

Your browser doesn’t support HTML5

1981. Гісторыя песьні "Бывайце здаровы"

1910 Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст.

Акіра Курасава

1925 Віктар Швед, беларускі паэт на Падляшшы.

Зямля забрала нам бацькоў,
Бацькамі сталіся мы самі.
І састарэліся ізноў,
І хутка пойдзем за бацькамі.
Такі жыцьця кругаварот
На нашым незвычайным сьвеце.
Нясе нам зьмены кожны год,
Становяцца бацькамі дзеці.

1930 Леанід Бурак, мовазнавец, аўтар падручнікаў.

1948Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.

У памяці

1654 Аляксандар Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1662 Адам Саковіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, у 13-гадовую вайну ваявода смаленскі.

1695 Людвіка Караліна Радзівіл, арыстакратка, дзяячка кальвінізму, мэцэнатка.

1821 Францішак Ельскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1942Антон Луцкевіч, палітык, лідэр беларускага адраджэньня, загінуў у ГУЛАГу.

942Сяргей Ракіта, паэт, загінуў у ГУЛАГу.

Энтузіязм ня зьмераць
Баромэтрам плякатаў, праграм.
У будучнасьць шчасная вера
Дадзена нам.

1978 Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыгент. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.

Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.

2016 — ад анкалягічнай хваробы памерла Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.

Ганна Вольская

2020Пятро Лысенка, археоляг.