0:00 Вынікі тыдня
2:25 Пляны сустрэчы Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандар Класкоўскі
22:10 Адмена амэрыканскіх санкцыяў супраць беларускіх банкаў, Мінфіна і Беларуськалію. Уладзімер Жыгар
27:32 Санкцыі пагаршаюць жыцьцё беларусаў, і толькі. Дзьмітры Някрасаў
40:01 Што рабіць дэмсілам у новай сытуацыі. Валер Кавалеўскі
Класкоўскі: Не выключаю, што такі візыт будзе, Лукашэнка гэтага хоча. Ён сёньня скардзіўся, што давядзецца нейкімі акольнымі шляхамі дабірацца, то бок гэтае імкненьне ў ягонай галаве ёсьць. Для Лукашэнкі гэта ня толькі легітымізацыя, але і зьняцьце санкцый. Сёньня ён казаў, што амэрыканцы думаюць пра пакупку калійнага актыву і што ён гатовы гандлявацца.
Не выключаю, ведаючы хватку Трампа, што яны і купяць гэты актыў. І тады Менск можа ціснуць на літоўцаў, каб вярнуць транзыт. Але Лукашэнкам, думаю, зацікавіліся ў рамках міратворчага працэсу з Пуціным, а пасьля ўжо выйшлі на палітвязьняў як нагоду для Трампа атрымаць Нобэля.
Таксама ў выпуску:
- Вашынгтон зьмякчае санкцыі, а кантакт з рэжымам становіцца ўсё больш адкрытым. Што гэта — новая гульня ці стары сцэнар? Абмяроўваем разам з прадстаўніком арганізацыі BELPOL Уладзімерам Жыгарам.
- І галоўнае: дзе ў гэтай рэальнасьці месца для дэмакратычных сілаў Беларусі? Шукаем адказ кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.