У Кіеве на 98-м годзе жыцьця памёр патрыярх Філарэт, які пачынаў стварэньне незалежнай ад Масквы царквы

Падчас цырымоніі перадачы царкоўнага мэдаля, якім пасьмяротна ўзнагародзілі Міхася Жызьнеўскага, ліпень 2015 году

Прадстаяцель Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній паведаміў аб сьмерці ганаровага патрыярха Кіеўскага і ўсяе Русі-Ўкраіны Філарэта на 98-м годзе жыцьця.

«Асоба і шматлікія добрыя справы памерлага патрыярха Філарэта па праве займаюць асаблівае месца ў сучаснай гісторыі як памеснай Украінскай праваслаўнай царквы, так і ў цэлым Украіны», — сказаў мітрапаліт Эпіфаній.

Паводле яго, менавіта дзякуючы рашэньню Філарэта ў сьнежні 2018 году адбыўся Аб’яднаўчы сабор у Кіеве, зь якога распачаўся працэс да атрыманьня Томасу аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы.

Да атрыманьня Томасу мітрапаліт Філарэт ачольваў Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міхась Жызьнеўскі пасьмяротна атрымаў царкоўную ўзнагароду

У 2015 годзе кіраўнік Кіеўскага патрыярхату Ўкраінскай праваслаўнай царквы Філарэт уручыў бацькам Міхася Жызьнеўскага, які загінуў у 2014 годзе падчас масавых акцый пратэсту ў Кіеве, мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны».

Апроч таго, патрыярх Філарэт асабіста ўзнагароджваў адзнакамі УПЦ КП беларускіх добраахвотнікаў, якія з 2014 году ўдзельнічалі ў абароне Ўкраіны ад расейскай агрэсіі.

Your browser doesn’t support HTML5

Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў (відэа)