У Літве перахапілі 7 партый беларускіх цыгарэт, а таксама затрымалі траіх чалавек за гандаль імі. ВІДЭА

Стоп-кадар, апублікаваны Службай аховы дзяржаўнай мяжы Літвы 18 сакавіка 2026 году

18 сакавіка літоўскія памежнікі перахапілі 7 партыяў цыгарэтаў, якія ляцелі зь Беларусі на паветраных балёнах.

Такім чынам склады Службы аховы дзяржаўнай мяжы папоўніліся на 12,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэтаў.

Усяго сёлета перахапілі 69 такіх партыяў з амаль 196 пачкамі. І затрымалі 28 чалавек.

Летась агулам было перахоплена 635 грузаў якія ляцелі ў Літву на паветраных балёнах. У 2024 годзе было 226 такіх выпадкаў. У 2023 годзе — усяго тры.

У Польшчы сёлета перахапілі 72 кантрабандысцкія балёны, і некалькі дзясяткаў — у Латвіі, паведаміў сайт літоўскіх памежнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віленскі аэрапорт у ноч на 15 сакавіка прыпыняў працу праз падазрэньне на мэтэазонды

Днём раней, 17 сакавіка, у Вільні затрымалі трох чалавек за незаконны гандаль падакцызнымі таварамі.

Паводле паліцыі, група гандлявала пераважна электроннымі цыгарэтамі і вадкасьцямі да іх, але падчас ператрусу знайшлі і 4800 пачкаў тытунёвых вырабаў зь беларускімі акцызнымі маркамі. Затрыманым пагражае да 8 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэчу ўладаў Беларусі з перавозьнікамі, чые фуры не выпускаюць з краіны, у Літве назвалі працягам гібрыднай кампаніі