Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі аэрапорт у ноч на 15 сакавіка прыпыняў працу праз падазрэньне на мэтэазонды

Віленскі аэрапорт
Віленскі аэрапорт

Вымушаны перапынак у працы адбыўся 14 сакавіка з 21:46 да 23:35.

Паветраная прастора над аэрапортам закрывалася, бо «былі заўважаныя навігацыйныя пазнакі, якія нагадваюць мэтэазонды з кантрабандай», піша Delfi.

Папярэдні раз аэрапорт Вільні прыпыняў працу праз прылёт з боку Беларусі мэтэазондаў з кантрабандай увечары 17 лютага.

Уварваньне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі зь Беларусі ў Літву ўвосень і ў пачатку сьнежня 2025 году стала прычынай неаднаразовага закрыцьця віленскага аэрапорту, разьмешчанага недалёка ад беларускай мяжы.

У спробе прымусіць Менск паўплываць на сытуацыю Літва з 29 кастрычніка па 19 лістапада закрывала мяжу зь Беларусьсю.

Летась 9 сьнежня ўрад Літвы абвясьціў экстрэмальную сытуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз «гібрыдную атаку Беларусі». Рашэньне прынялі «ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бясьпецы дзяржавы і небясьпекай для жыцьця і здароўя людзей, а таксама для маёмасьці і (або) навакольнага асяродзьдзя, створанага тым, што на тэрыторыю Літвы зь Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG