Адпаведную пастанову Савета міністраў апублікавалі на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
Гаворка ідзе аб міжраённым цэнтры спэцыялізаванай і высокатэхналягічнай мэдычнай дапамогі, які ствараюць на базе Мазырскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі.
Абсталяваньне для яго набудуць, дзякуючы Кітаю, які выдзеліць на гэта 2 мільёны даляраў.
Раней урад Беларусі паведамляў, што адміністрацыйнае кіраваньне гэтым праектам ажыцьцяўляе Праграма разьвіцьця ААН у Беларусі. Ён таксама прадугледжвае і шэраг захадаў, накіраваных на павелічэньне інфармаванасьці насельніцтва ў пытаньнях умацаваньня здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай выдзеліць Беларусі грашовую дапамогу на ахову лясоў ад пажараўПасьля 2020 году, калі за жорсткі разгон акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў пачалі ўводзіць міжнародныя санкцыі, улады Беларусі страцілі доступ да крыніц вонкавага крэдытаваньня і фінансаваньня.
У 2022 годзе, калі ўлады падтрымалі расейскае ваеннае ўварваньне супраць Украіны, санкцыі сталі яшчэ больш жорсткімі — краіна страціла яшчэ і магчымасьці набываць за межамі высокія тэхналёгіі і высакаякаснае абсталяваньне.
Цяпер Кітай стаў адным з найбольшых донараў Беларусі, якія выдзяляе крэдыты і тэхнічную дапамогу ў розных сфэрах — ад IT-сэктару да лясной гаспадаркі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай выдзеліць Беларусі 300 мільёнаў юаняў на два праекты ў парку «Вялікі камень»