Трамп паведаміў, што хаўрусьнікі ў NATO адмовіліся ўдзельнічаць у амэрыкана-ізраільскай апэрацыі супраць Ірану

Дональд Трамп

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў расказаў, як іншыя краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу паставіліся да ягоных заклікаў дапамагчы з вайсковай апэрацыяй у Іране.

Дональд Трамп заявіў, што хаўрусьнікі ягонай дзяржавы па NATO адмовіліся ўдзельнічаць у апэрацыі ў Іране. Ён адзначыў, што большасьць хаўрусьнікаў паведамілі Злучаным Штатам, што не жадаюць удзельнічаць у апэрацыі.

17 сакавіка Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што Злучаныя Штаты дасягнулі такога ваеннага посьпеху ў атаках на Іран, што амэрыканцам «больш не патрэбная дапамога краін NATO» і яны ёй ужо не жадаюць.

Тады ж Трамп заклікаў дапамагчы ў забесьпячэньні суднаходзтва праз Армускую пратоку, якую Тэгеран фактычна перакрыў нападамі на судны і пагрозамі новых атак.

Некаторыя краіны заявілі, што разгледзяць такі крок, як дапамога ЗША, але многія іншыя адразу адмовіліся ад удзелу.

Раней Трамп заяўляў, што NATO мае кепскую будучыню, калі ня будзе супольна бараніць Армускую пратоку ад іранскіх атак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў аб «вельмі кепскай» будучыні NATO з-за Армускай пратокі