Знаную сьпявачку абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Прычым, паводле Маргарыты Ляўчук, на яе ўжо раней заводзілі справу па такім самым артыкуле.
Пра гэта яна паведаміла ў сваім Інстаграме.
У 2024 годзе яе завочна асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні на зьняволеньне (ад 6 да 8 гадоў, тэрмін дакладна не вядомы) і буйны штраф.
Маргарыта Ляўчук — беларуская сьпявачка і блогерка, былая салістка Нацыянальнага тэатру опэры і балету Беларусі. Падчас выбараў 2020 году падтрымала пратэстоўцаў, пасьля чаго была вымушана зьехаць з Беларусі празь перасьлед. Разам з блогерам Андрэем Павуком стварыла сатырычны праект «Красная зелень», таксама ўдзельнічала ў мностве іншых праектаў у сфэры культуры.
Зь лета 2024 году яна жыве ва Ўкраіне, дзе выйшла замуж за вайскоўца і нарадзіла сына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Грыша, заплаціш за мяне штраф?» Сьпявачка Ляўчук і блогер Павук пракамэнтавалі свае завочныя прысуды