У сьпісе 39 дзяржаваў.
Сьпіс недружалюбных дзяржаваў нядаўна заўважылі ў краме «Грошык» у Менску, піша «Наша ніва». Зьвязана гэта з тым, што з 1 красавіка прыпыняецца продаж піва з гэтых краін.
У сьпісе, апроч эўрапейскіх дзяржаваў, ёсьць, напрыклад, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Канада, ЗША, Чэхія.
Піва зь «недружалюбных» дзяржаваў, што ўжо завезьлі ў Беларусь, забіраць з прылаўкаў ня будуць. Але прадаўцам трэба нанесьці на бутэлькі адмысловую пазнаку, што зойме час, пасьля піва можна будзе зноў прадаваць.
Далейшыя пастаўкі забароненыя да 2027 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі сталі менш піць пладовых вінаў, затое вырасла спажываньне каньяку і брэндзі