Пяты дзень запар у Беларусі абнаўляюцца тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
13 сакавіка перапісаны 21 лякальны максымум, з якіх 16 пратрымаліся ўсяго год.
У Берасьці паветра прагрэлася да 18,1 градуса. Ранейшы экстрэмум дня быў зарэгістраваны чвэрць стагодзьдзя таму — 13 сакавіка 2001 года (+15,6).
У Горадні тэмпэратура дасягнула 18 градусаў (14 у 2007 годзе).
Найцяплей было ў Кобрыне — 18,7 градуса.
З 9 па 13 сакавіка зафіксаваны 71 лякальны і адзін абсалютны рэкорд (12 сакавіка ў Кобрыне — 18,8 градуса супраць 17,8 у 2002 годзе ў Лельчыцах).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш чым на 10 метэастанцыях абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур