Дата дня
13 сакавіка 1881 году расейскі імпэратар Аляксандар II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай 25-гадовым ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Ігнат Грынявіцкі.
Ігнат Грынявіцкі
Грынявіцкі — удзельнік рэвалюцыйнага руху, сябра нелегальнай партыі «Народная воля», адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі. Менавіта на ўстаноўчым сходзе партыі «Народная воля» ў жніўні 1879 году ў Ліпецку быў зацьверджаны сьмяротны прысуд імпэратару Аляксандру ІІ. Грынявіцкі стаў адным з чатырох выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла выканаць забойства. Агулам на працягу двух гадоў было зроблена шэсьць замахаў на Аляксандра ІІ, але загінуў ён пасьля замаху Грынявіцкага.
У сваім запавеце рэвалюцыянэр-нарадаволец напісаў:
«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памром і мы, яго ворагі, яго забойцы... Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў».
Таксама ў гэты дзень
1898 — на зьезьдзе ў Менску заснаваная РСДРП.
1938 — расейская мова ўведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.
1940 — у Ліду прыяжджае дэлегацыя пісьменьнікаў на чале зь Янкам Купалам. Прыехалі Зэлік Аксельрод, Пятро Глебка, Алесь Кучар. Госьці спыніліся ў былым гатэлі «Брыстоль», харчаваліся ў былым рэстаране-сталоўцы «Амэрыканка». У Купалы была высокая тэмпэратура, і работнікі фабрыкі «Ардаль» падарылі яму галёшы. Першая сустрэча адбылася ў чыгуначным клюбе. Сабралася больш за 700 чалавек.
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.
У гэты дзень нарадзіліся
1848 — Баляслаў Геранім Клапатоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, арцыбіскуп магілёўскі.
1934 — Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.
1936 — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі навуковец і публіцыст.
1942 — Сяргей Ханжанкоў, стваральнік падпольнай групы, якая мелася падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску (1963), вязень савецкіх лягераў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфармацыйны пратэст. Як беларусы падчас таталітарызму таемна слухалі «заходнія галасы»1949 — Анатоль Тозік, беларускі дзяржаўны дзяяч і дыплямат.
1954 — Сяргей Сідорскі, былы прэм’ер-міністар Беларусі.
1965 — Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.
У гэты дзень памерлі
1720 — Казімер Ян Павал Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.
1919 — Аляксандар Грыкоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік першай беларускай школы ў Горадні.
1920 — Андрэй Сьнітка, беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.