Выданьне спасылаецца на атрыманы рэдакцыяй плян зьвязанай з Крамлём кампаніі «Агенцтва сацыяльнага праектаваньня» (Social Design Agency) па ўмацаваньні партыі Орбана. Сьцьвярджаецца, што плян ухваліла адміністрацыя прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, а паведамленьні для сацсетак былі падрыхтаваны ў Расеі.
Віктара Орбана, які сымпатызуе Расеі, у дакумэнце пазыцыянуюць як «адзінага кандыдата, здольнага захаваць сувэрэнітэт Вугоршчыны» і размаўляць з сусьветнымі лідэрамі на роўных. Мэта кампаніі — супрацьпаставіць Орбана, «моцнага лідэра з сябрамі па ўсім сьвеце», яго суперніку Пэтэру Мадзьяру, якога называюць «марыянэткай з Брусэля без зьнешняй падтрымкі», адзначае выданьне.
Напярэдадні выбараў 12 красавіка Мадзьяр стаў самым сурʼёзным апанэнтам Орбана. Плян прадугледжвае «інфармацыйныя атакі» супраць Мадзьяра, чыя партыя «Ціса» лідзіруе ў апытаньнях грамадзкай думкі. Мэта складаецца ў тым, каб прадставіць «Цісу» як партыю, якую разьдірае «некампэтэнтнасьць, расколам і таемнымі плянамі», засяродзіўшы ўвагу на спрэчных чальцах партыі і адлюстраваўшы яе як «марыянэтку» ЭЗ.
Незалежнае выданьне VSquare на мінулым тыдні паведаміла, што Масква накіравала ў Будапэшт групу адмыслоўцаў для ўплыву на парлямэнцкія выбары. Сьцьвярджаецца, што апэрацыя, якая курыруецца першым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта РФ Сяргеем Кірыенкам, заклікана ўтрымаць Віктара Орбана ва ўладзе і прытрымліваецца той жа схемы, якую Расія выкарыстоўвала ў Малдове.
Крыніцы выданьня распавялі, што ў Будапэшт прыбыла група з трох чалавек, якая дзейнічае ад імя Галоўнага ўпраўленьня Генштаба ВС РФ (ГРУ) — расейскай ваеннай разьведкі. Іх асобы былі ўстаноўлены заходнімі разьведвальнымі агенцтвамі.
Разумеючы, што адкрытае ўмяшаньне Расеі можа абярнуцца супраць Орбана, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы, «Агенцтва сацыяльнага праектаваньня» не ўступала ў прамыя кантакты з вугорскмм урадам і плянавала зьвязацца з мясцовымі ўплывовымі асобамі праз пасярэднікаў.
Замест гэтага кампанія накіравана на тое, каб прадставіць прэмʼер-міністра Віктара Орбана як ключавога партнэра прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, дэманструючы іх асабістыя сувязі і сьцьвярджаючы, што Трамп зьяўляецца найлепшай надзеяй Вугоршчыну на бясьпеку і эканамічную стабільнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Ірану заявілі, што мужчынская зборная краіны ў футболе прапусьціць першынство сьвету ў ЗША