Ужо сёньня: у Менску прынялі ІІ Устаўную грамату БНР

Ілюстрацыйны дымак.

Падзеі 9 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 сакавіка 1953 году ў бэльгійскім Лювэне памёр Мікола Равенскі, кампазытар, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа», дзяяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й Бэльгіі.

Мікола Равенскі. Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор», 2020

Таксама ў гэты дзень

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную Грамату. Беларусь абвяшчаецца Беларускай Народнай Рэспублікай, дэмакратычнай, парлямэнцкай і прававой дзяржавай. Сталіцай абвешчаны Менск.

1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі NATO.

2022 — беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне аб'явілі пра абʼяднаньне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які ў траўні 2022-га ператварыўся ў полк.

У гэты дзень нарадзіліся

1454 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога быў названы кантынэнт Амэрыка.

1814 — Тарас Шаўчэнка, клясык украінскай літаратуры.

Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Менску, фота зроблена ў лютым 2014 г.

1835 — Флярыян Ажэшка, мэдык, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг., швагер Элізы Ажэшкі і прататып яе герояў. Лекаваў паўстанцаў у атрадзе Рамуальда Траўгута. Асуджаны на катаргу. Зь Сібіру ўжо не вярнуўся.

1883 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў капцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1934 — Юры Гагарын, першы касманаўт.

1942 — Павал Казлоўскі, міністар абароны РБ (1992–1994).

Павал Казлоўскі

1962 — Гэнік Лойка, скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня моладзевага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня», аўтар бюстаў Касьцюшкі і Каліноўскага, усталяваных у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка

У памяці

1971 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

Магіла Івана Ахрэмчыка на Ўсходніх могілках у Менску

2009 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак, лідэр беларускай дыяспары ў Літве.

2019 — Андрэй Засьпіцкі, скульптар.