Іран таксама нанёс удар па апрасьняльным заводзе ў Бахрэйне. Раней у нядзелю міністар замежных спраў Ірана Абас Арагчы заявіў, што авіяўдар ЗША пашкодзіў іранскі апрасьняльны завод на востраве Кешм, папярэдзіўшы, што тым самым «ЗША стварылі гэты прэцэдэнт, а не Іран». Такая інфраструктура мае вырашальнае значэньне для забесьпячэньня пітной вадой у высушаных пустынях Пэрсыдзкага заліва.
У выніку нападу Ізраіля на нафтасховішча ў Тэгеране ўтварыліся слупы агню. Як перадае AP, гэта быў першы выпадак, калі за ўсю вайну цжльлю стаў грамадзянскі прамысловы абʼект.
Паводле зьвестак чыноўнікаў, у выніку вайны, якая пачалася 28 лютага пасьля сумесных удараў ЗША і Ізраіля па Іране, загінулі як мінімум 1230 чалавек у Ісламскай Рэспубліцы, больш за 300 у Лібане і каля дзясятка ў Ізраілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Осла адбыўся выбух каля амбасады ЗША