Ужо сёньня: 102 гады таму Віцебск і Магілёў увайшлі ў склад БССР

БССР у 1919 годзе

Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 сакавіка 1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».

Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «узбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.

1943 — у Менску застралілі правадыра беларускіх нацыянал-сацыялістаў Фабіяна Акінчыца.

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Міхась Кукабака

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

У гэты дзень нарадзіліся

1753 Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1850Томаш Гарыг Масарык, першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы.

Томаш Гарыг Масарык

1872Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера».

1938Міхась Чарняўскі, гісторык, археоляг, пісьменьнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вогнепаклоньнік, сябар Расамахі, чалавек-інстытут». Да 80-годзьдзя з дня нараджэньня Міхася Чарняўскага

1953Уладзімер Кожух, мастак.

1959Язэп Янушкевіч, літаратуразнавец, археограф, пісьменьнік.

У памяці

1931 Павал Дземідовіч, дасьледчык беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1964 Гаўрыла Віер, мастак.

1983Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

1991 — у лякарні пасьля вулічнага нападу памёр Анатоль Грачанікаў, паэт, рэдактар часопісу «Маладосьць».