Лукашэнка памілаваў 18 вязьняў, у тым ліку 15 асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў. У ЗША адрэагавалі

Ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка 5 сакавіка памілаваў 18 вязьняў, у тым ліку 15 асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў, гэта значыць палітзьняволеных.

Сярод памілаваных Лукашэнкам 5 сакавіка 11 жанчын, 6 зь іх маюць дзяцей, у тым ліку такіх, якія маюць інваліднасьць і патрэбу ў няспыннай мэдычнай рэабілітацыі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі.

Памілаваныя таксама дзьве сямейныя пары, жанчына на апошніх днях цяжарнасьці, а таксама дзяўчына, якую асудзілі за ўчыненае ў 16 гадоў.

Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаваньне новай групы палітвязьняў і паведаміў, што яму даручана вызваліць усіх.

«Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне сёньня 18 палітвязьняў. Гэта яшчэ адзін важны крок у адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, паколькі прэзыдэнт Трамп даручыў мне вызваліць усіх палітвязьняў», — напісаў Джон Коўл на плятформе Х.

11 верасьня 2025 году ўлады вызвалілі 52 вязьні ў межах дамоўленасьцяў паміж адміністрацыяй прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ніякай палітыкі ў праграмах Хаменкі не было». За што лідэру «Палацу» далі тры гады турмы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Жыцьцё бяз пашпарта. Які статус маюць былыя палітвязьні, якіх вывезьлі за мяжу без дакумэнтаў