«Белавія» забярэ беларускіх турыстаў з Катару і скарэктуе шэраг рэгулярных рэйсаў праз баявыя дзеяньні на Блізкім Усходзе

Густы дым у прамысловым раёне катарскай сталіцы Дохі пасьля іранскага паветранага ўдару. 1 сакавіка 2026

У сувязі з закрыцьцём паветранай прасторы шэрагу краін Блізкага Ўсходу «Белавія» вымушана карэктуе плян палётаў.

1 сакавіка «Белавія» ўжо скасавала рэйс Менск — Тэль-Авіў — Менск. Тады авіякампанія паведаміла, што ў пасажыраў ёсьць магчымасьць аформіць вяртаньне цаны білетаў па месцы іх набыцьця або перанесьці даты вылету.

Рэйс Менск-Дубай-Менск на 2 сакавіка быў скасаваны. Раней Іран ракетамі атакаваў дубайскі аэрапорт. Пасажырам прапанавалі вярнуць сродкі або перабраняваць палёты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пакістане пратэстоўцы напалі на амэрыканскае пасольства. Іран атакаваў краіны Пэрсыдзкай затокі. У Тэгеране зноў гучаць выбухі

З прычыны таго, што авіяцыйныя ўлады Ізраілю працягнулі забарону на палёты над тэрыторыяй краіны да 6 сакавіка, кампанія вымушаная была скасаваць рэгулярны рэйс В2 747/748 Менск-Тэль-Авіў-Менск, заплянаваны на 5 сакавіка.

А вось чартарны рэйс B29301 Менск-Доха, заплянаваны на 2 сакавіка, па ўзгадненьні з турапэратарам будзе выкананы без пасажыраў. Зваротным рэйсам B29302 Доха-Менск авіякампанія і заказчык рэйсу маюць намер вывезьці турыстаў, якія ўжо знаходзяцца ў горадзе Доха.

У «Белавія» нагадваюць, што сачыць за актуальным часам вылету-прылёту можна ў раздзеле «Таблё вылету-прылёту» на сайце belavia.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад іранскай ракеты ў Ізраілі загінулі дзевяць чалавек. ФОТА