Расея некалькі разоў абстраляла Херсон. Загінулі чацьвёра мірных жыхароў

Наступствы абстрэлу Херсона, 1 сакавіка 2026

1 сакавіка расейскія войскі некалькі разоў абстралялі Карабельны раён Херсона.

Загінулі чацьвёра мірных жыхароў сталага веку.

Каля 13-й гадзіны выбухам забіла дзьвюх жанчын 77 гадоў.

А Жанчына 85 гадоў і мужчына 63 гадоў атрымалі цяжкія раненьні. Іх даставілі ў шпіталь, але траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыцьцём, паведаміла Нацыянальная паліцыя Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея за зіму атакавала Ўкраіну больш як 700 ракетамі і амаль 19 тысячамі дронаў — Зяленскі