Ужо сёньня: 460 гадоў таму Другі Статут ВКЛ аформіў прававую сыстэму шляхецкай дэмакратыі

Статут ВКЛ. Музэй беларускага кнігадрукаваньня ў Полацку. Ілюстрацйнае фота

Падзеі 1 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1566 — пастановай Віленскага сойму ўведзены ў дзеяньне другі Статут ВКЛ.

1581 — створаны Трыбунал ВКЛ.

1869 — расейскі хімік Дзьмітры Мендзялееў скончыў складаньне сваёй Пэрыядычнай табліцы.​

1918 — аднавіўся выхад газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.

1922 — замест скасаванай надзвычайнай камісіі (ЧК БССР) створана дзяржаўная палітычная ўправа (ГПУ БССР). У 1934 годзе ГПУ зьменіць НКВД БССР.

2005 — у Беларусі пачаўся агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў. У Менску на Кастрычніцкую плошчу выйшлі тысячы чалавек з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі (адстаўка ўраду).

У гэты дзень нарадзіліся

1917 — Фёдар Шмакаў, актор, народны артыст Беларусі.

1904 — Глен Мілер, знакаміты амэрыканскі музыка і кіраўнік эстраднага аркестру.

1926 — Барыс Стральцоў, журналіст, «кароль нарысу», выкладчык журфаку.

1929 — Еўдакія Лось, паэтка.

Помнік Еўдакіі Лось у Віцебску

1936 — Лідзія Савік, літаратуразнаўца, дасьледніца літаратуры беларускай эміграцыі.

1948 — Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнаўца, палітык.

Анатоль Сідарэвіч

У памяці

1933 — Уладзімер Жылка, паэт. Памёр у ссылцы ад сухотаў.

Уладзімер Жылка

1937 — Юдаль Пэн, мастак, настаўнік Марка Шагала.

1960 — Віктар Шутовіч, каталіцкі сьвятар, публіцыст, вязень ГУЛАГу.

2014 — Леанід Левін, архітэктар мэмарыяльных комплексаў, помнікаў і станцыяў мэтро.

Леанід Левін

2019 — Жарэс Алфёраў, фізык, нобэлеўскі ляўрэат, ураджэнец Беларусі.