Расея ўдарыла па прадпрыемстве на Сумшчыне — ёсьць ахвяры

Наступствы аднаго з абстрэлаў на Сумшчыне, архіўны здымак

Нягледзячы на словы некаторых палітыкаў пра «прагрэс» у мірных перамовах паміж Расеяй і Ўкраінай, расейцы працягваюць рэгулярныя атакі на ўкраінскія гарады.

Расейскія войскі атакавалі сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Сумскай вобласьці Ўкраіны — двое супрацоўніц загінулі, яшчэ адзін чалавек цяжкія раненьні. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгараў.

Паводле слоў чыноўніка, у Ямпальскай грамадзе загінулі дзьве супрацоўніцы сельскагаспадарчага прадпрыемства — жанчыны 72 і 67 гадоў — іх выцягнулі з-пад завалаў, яшчэ адна супрацоўніца, 60-гадовая жанчына, атрымала цяжкія раненьні, і яе шпіталізавалі.

Грыгараў дадаў, што расейскія бесьпілётнікі фактычна разбурылі будынак сельскагаспадарчага прадпрыемства. Людзі загінулі ў час працы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абстрэлы кожны дзень». Рэпартаж зь Нікапалю, які ад акупаванай атамнай станцыі аддзяляе Дняпро. ВІДЭА