Гадавіна вайны, сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, міжнародная ізаляцыя. Аналіз Карбалевіча

Гадавіна вайны, сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, міжнародная ізаляцыя. Аналіз Карбалевіча

Вайна ва Ўкраіне доўжыцца ўжо чацьвёрты год і працягвае зьмяняць палітыку ўсяго рэгіёну.

Беларусь фармальна не ваюе, але апынулася ўцягнутай у гэты канфлікт як хаўрусьнік і суагрэсар Расеі. Пра гэта сьведчыць і галасаваньне ў ААН, і новая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбірае, як вайна, міжнародная ізаляцыя і адносіны з Расеяй вызначаюць сёньняшняе становішча Беларусі.