Упершыню за апошнія гады Белстат паведаміў аб’ём укладу розных галін эканомікі ў валавы рэгіянальны прадукт вобласьцяў і Менску, зафіксаваўшы спад за апошнія некалькі гадоз.
У 2021 годзе Белстат выпусьціў зборнік «Информационное общество в Республике Беларусь», падкрэсьліўшы важнае значэньне гэтай галіны для нацыянальнай эканомікі, але пазьней статыстыкі ўнёску ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі не публікавалі.
Цяпер можна ацаніць страты, якія панёс сэктар інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў у краіне пасьля падзеяў 2020 году, хвалі рэлякацыі зь Беларусі кампаніяў ІТ-сэктару і эміграцыі іх супрацоўнікаў.
ІТ-кампаніі найбольш сканцэнтраваныя ў Менску, таму паказьнікі Менску сьведчаць пра агульную карціну. Так, у студзені 2026 году ўнёсак сфэры ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў; так Белстат называе ІТ-сэктар) у валавы рэгіянальны прадукт Менску склаў 10,6%.
У выніках 2020 году ўнёсак сфэры ІКТ ў валавы рэгіянальны прадукт Менску Белстат ацэньваў у 23%, у 2019 годзе — у 18%, у 2018 годзе — у 14,9%. Каля 10% унёсак ІКТ у валавы рэгіянальны прадукт Менску складаў у 2015 годзе.
Зьнізілася доля інфармацыйна-камунікацыйнах тэхналёгіяў у ВРП і іншых рэгіёнаў краіны: у Берасьцейскай вобласьці з 3,7% ў 2020 годзе да 2% у студзені 2026-га, у Віцебскай вобласьці з 3,8 да 2,4%, у Гомельскай з 3,4% да 1,9%, у Горадзенскай з 3,6 да 1,8%, у Менскай з 1,6 да 0,9%, у Магілёўскай з 3,4 да 2,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У IT-сфэры Беларусі больш як 1000 звальненьняў за месяц, — devby.io ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скараціліся падатковыя паступленьні ў бюджэт Літвы ад бізнэсаў зь беларускімі каранямі