Пад гібрыднымі атакамі разумеюць замахі на забойства (на апазыцыянэраў, уцекачоў супрацоўнікаў спэцслужбаў, генэральнага дырэктара найбуйнейшага нямецкага абароннага канцэрна Rheinmetall і г. д.), напады, выкраданьні, падпалы, выбухі, дывэрсіі, вандалізм і парушэньне грамадзкага парадку.
Найбольшая колькасьць (64) была ўчынена ў 2024 годзе. У другой палове 2025 года і пачатку 2026-га ў Эўропе было ўчынена 12 гібрыдных нападаў. Па дадзеных дасьледнікаў, толькі адну атаку арганізавалі супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў, у дзевяці іншых выпадках былі задзейнічаныя зьвязаныя зь імі выканаўцы.
Часьцей за ўсё (31) іх праводзілі ў Польшчы, якая, паводле дакладу, часьцей за ўсё становіцца цэльлю расейскіх гібрыдных апэрацый (пра што раней казалі польскія ўлады). Пяць інцыдэнтаў з сярэдзіны 2025 года адбыліся ў Францыі (усяго 20). У Літве і Германіі за чатыры гады — па 15 інцыдэнтаў, у Вялікабрытаніі — 12, у Эстоніі — 11.
Аўтары даклада налічылі 172 выканаўцаў, 95% з якіх раней не мелі фармальных сувязей з расейскімі спэцслужбамі. Пры гэтым толькі 58% з іх ведалі, кім каардынуюцца насамрэч.
Часьцей за ўсё, паводле дакладу, выканаўцамі гібрыдных апэрацый былі ўкраінцы. Таксама сярод выканаўцаў было шмат расейцаў з эўрапейскім грамадзянствам і беларусаў, якія эмігравалі, малдаван, балгараў і сэрбаў.
Каля паловы выканаўцаў не пражывалі ў краіне, дзе праводзілася атака, а прыяжджалі туды спэцыяльна (большасьць прыбывалі з Малдовы, Сэрбіі і Балгарыі).
Асноўнай матывацыяй для выканаўцаў ICCT і Globsec назвалі фінансавую выгаду. Большасьці зь іх — ад 30 да 35 гадоў, і ў іх былі праблемы з пошукам працы, нізкія заробкі або даўгі. Адзінаццаць выканаўцаў былі маладзейшыя за 18 гадоў, самаму малодшаму было 16 гадоў. Частка з іх уцякала з Украіны без суправаджэньня дарослых і былі ўразьлівыя.
Як мінімум 12 выканаўцаў былі зьвязаныя з ультраправымі суполкамі, а ў 44 у мінулым была судзімасьць.
Пляцоўкамі для вярбоўкі станавіліся турмы, межы, сайты па пошуку працы, а часьцей за ўсё зносіны адбываліся праз Telegram, гаворыцца ў дакладзе.
Вярбоўшчыкі пачыналі з аплаты невялікіх сум за простыя задачы, а затым памер узнагароджаньня рос разам са складанасьцю заданьняў (аж да буйных падпалаў або нападаў з прымяненьнем узрыўчаткі), гаворыцца ў дакладзе. Па дадзеных ICCT і Globsec, прыкладна 90% выканаўцаў дзейнічалі як мінімум з адным саўдзельнікам, нярэдка і ў буйнейшых групах.
Многія выканаўцы згаджаліся на дывэрсіі за некалькі сотняў эўра. Аднак «ідэйным» (26 з 172), якія жылі ў краіне, дзе зьдзяйсьняліся атакі, прапаноўвалі больш высокія ганарары: па некалькі тысяч эўра за складаныя апэрацыі. Адзін з такіх выканаўцаў, уладальнік расійскага і нямецкага грамадзянства Дзітэр Ш. у 2025 годзе быў прыгавораны да шасьці гадоў калёніі за дывэрсій на чыгунцы ў Германіі. Раней ён удзельнічаў у вайне на ўсходзе Украіны ў 2014-2016 гадах на баку прарасейскіх узброеных фармаваньняў.
Маштаб падобных апэрацый павялічыўся пасьля высылкі з Эўропы больш за 600 расейскіх агентаў з 2018 года, адзначаюць аўтары дакладу. Пазбавіўшыся супрацоўнікаў выведкі, якія працавалі пад дыпляматычным прыкрыцьцём, Крэмль пераключыўся на вярбоўку грамадзянскіх агентаў у Эўропе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галасаваньне ў ААН: Беларусь у коле адыёзных рэжымаў