«І хоць экспэрты кажуць, што цяжка з упэўненасьцю сказаць, якія групоўкі былі ўцягнутыя, яны вылучаюць курдзкіх баевікоў, „Ісламскую дзяржаву“ і марыянэтак, якіх падтрымлівае Іран». — гаворыцца ў артыкуле.
«Супрацоўнікі Падляскай памежнай службы выявілі агулам чатыры тунэлі пад мяжой зь Беларусьсю, усе ў 2025 годзе», — паведаміла The Telegraph падпалкоўнік Катажына Здановіч з польскай памежнай службы.
Польскія ўлады выявілі адзін з найбуйнейшых тунэляў каля вёскі Нарэўка на ўсходзе Польшчы ў сярэдзіне сьнежня.
Ім скарысталіся ў агульнай складанасьці 180 мігрантаў, пераважна з Афганістана і Пакістана, прычым большасьць зь іх былі арыштаваныя пасьля таго, як яны апынуліся на другім баку.
Паводле зьвестак Польшчы, вышыня тунэля складала 1,5 мэтра, а ўваход у яго зь беларускага боку быў схаваны ў лесе. Даўжыня тунэля зь беларускага боку мяжы складала каля 50 мэтраў, а з польскага — 10 мэтраў.
«Ваенныя экспэрты сьцьвярджаюць, што адзінымі вядомымі групоўкамі на Блізкім Усходзе, здольнымі пабудаваць такія тунэлі, зьяўляюцца ХАМАС у сэктары Газа, „Хэзбала“ ў Лібане, некаторыя групоўкі ў Курдыстане і, магчыма, „Ісламская дзяржава“». — піша выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка жыве на дапамогу сяброў і рыхтуецца атрымліваць каля 560 эўра дапамогі ад Нямеччыны