Міністэрства па падатках і зборах апублікавала інфармацыю аб новых цэнах, якія вытворцы і імпарцёры тытуню выставяць курцам з 1 сакавіка. Яны вырастуць амаль на ўсе віды.
У Горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» цэны прырастуць ад 10 да 50 капеек за пачак, піша belmarket.by.
«Тытунь-Інвэст» падыме кошт сваіх цыгарэт на 10 капеек.
Цыгарэты, якія вырабляюцца «Інтэр Табака», таксама стануць даражэй на 40-45 капеек.
Прадукцыя «Сэнтоні Про», «Алідзі-Вэст» і «Этэрна Прайм» вырасьце ў цане на 10 капеек.
Таксама на 10 капеек на пачку даражэюць з 1 сакавіка цыгарэты, якія імпартуе прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта «Беларусьгандаль».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня трэба спыняць імпарт лекаў і яблыкаў». Размова пра санкцыі, зброю і грошы рэжыму з прадстаўніцай АПК Алісай Рыжычэнкай