Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў 2026 году прайшла ў старажытным амфітэатры. ФОТА

Цырымонія закрыцьця адбылася ў антычным амфітэатры ў Вэроне.

Пасьля захапляльнай цырымоніі адкрыцьця 6 лютага на Алімпійскім стадыёне «Сан-Сіра» ў Міляне вечар, які прайшоў у амфітэатры эпохі Рымскае імпэрыі, быў ня менш уражлівым.

Цырымонія называлася «Прыгажосьць у дзеяньні».

На цырымоніі прысутнічалі некалькі важных італьянскіх і замежных гасьцей, у тым ліку сьпявак і аўтар песень Акіле Ляўра, актрыса Бэнэдэта Паркаролі, дыджэй Габры Понтэ і ўсясьветна вядомая зорка танцаў Рабэрта Боле.

На цырымоніі паказалі фрагмэнты вялікай опэры «Травіята».

У цырымоніі закрыцьця браў удзел і мэр Вэроны Дам'яна Тамазі, былы прафэсійны футбаліст, які гуляў за зборную Італіі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году ў Атланце. На здымку парад цяперашніх алімпійцаў.

Сьцяг Італіі

Дэлегацыя ўкраінскіх спартоўцаў на цырымоніі закрыцьця

Выступ артыстаў

Частка інсцэнізаванага паказу

Частка інсцэнізаванага паказу

Частка інсцэнізаванага паказу

Старшыня Арганізацыйнага камітэту Белай Алімпіяды Джаваньні Маляга і прэзыдэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэту Кірсьці Ковэнтры.

Частка інсцэнізаванага паказу

У агульным камандным заліку перамогу атрымала каманда Нарвэгіі. У іх найбольшая колькасьць мэдалёў — 41. Таксама ў нарвэжцаў найбольшая колькасьць залатых мэдалёў — 18. Такім чынам, нарвэская каманда ўстанавіла новы рэкорд колькасьці перамог на адной зімовай Алімпіядзе. Нарвэжцы перасягнулі ўласнае дасягненьне, усталяванае на Гульнях 2022 году ў Пэкіне, дзе ў іх былі 16 залатых медалёў.

Упершыню ў гісторыі свайго ўдзелу ў Белых Алімпіядах беларускія атлеты не ўзялі ніводнага мэдаля. Агулам зь Беларусі на Алімпіядзе выступалі 7 спартовак, мужчынскага прадстаўніцтва не былою. Праўда, нават у выпадку заваяваньня ўзнагароды яна не пайшла бы ў залік беларускіх — атлеткі выступалі ў Міляне і Картыне д’Ампэцца пад нэўтральным сьцягам.

Цяпер усе чаканьні засяроджаныя на зімовых Паралімпійскіх гульнях, заплянаваных на 6–15 сакавіка. 6 сакавіка на арэне ў Вэроне адбудзецца цырымонія іх адкрыцьця.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Міляне і Картыне д'Ампэцца афіцыйна завяршыліся яскравай цырымоніяй закрыцьця, якая прайшла ў Вэроне.