Вугоршчына мае намер блякаваць санкцыі ЭЗ супраць Расеі, пакуль Кіеў не адновіць транзыт расейскай нафты

Трубаправод «Дружба» ў кіеўскай вобласьці, архіўнае фота

Вугоршчына будзе блякаваць пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, пакуль Украіна не адновіць транзыт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.

«На заўтрашнім пасяджэньні Рады ЭЗ у замежных справах Эўразьвяз мае на мэце прыняць 20-ы пакет санкцый. Вугоршчына яго заблякуе. Пакуль Украіна не аднавіць транзыт нафты ў Вугоршчыну і Славаччыну па трубаправодзе „Дружба“, мы не дазволім прагрэсу ў прыняцьці важных для Кіева рашэньняў», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.

На гэтым тыдні прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан рэзка адрэагаваў на прыпыненьне паставак нафты нафтаправодам «Дружба», назваўшы дзеяньні Ўкраіны «відавочным палітычным шантажам». Украінскія ўлады кажуць, што рашэньне прадыктавана шкодай, нанесенай расейскім нападам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына заблякавала крэдыт Эўразьвязу для Ўкраіны ў памеры 90 мільярдаў эўра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Орбан паставіў пад сумнеў сувэрэнітэт Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сіярта ў Менску загаварыў па-расейску і выказаў спадзеў, што яго не асудзяць у Брусэлі