Выдавецтва «Тэхналёгія» прыпыніла працу

Кнігі выдавецтва «Тэхналёгія»

Прычыны не паведамляюцца.

Пра прыпыненьне працы кніжнае выдавецтва напісала ў сваім фэйсбуку.

Выдавецтва — адно з найбольш плённых у Беларусі. У ім рэгулярна зьяўляюцца адметныя кнігі. Напрыклад, у ім выйшлі дзіцячыя вершы Андрэя Скурко, успаміны пра Алеся Разанава, слоўнік Янкі Саламевіча, фразэалягічная праца Міколы Даніловіча і дзясяткі іншых.

Гэта ўжо другі магутны ўдар па беларускім кнігавыданьні за апошнія дні. Раней стала вядома пра раптоўную сьмерць выдаўца Рамана Цымберава, які доўгі час выдаваў унікальныя кнігі, працуючы ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалавек з валізкамі кніг. Якім быў кніганоша, выдавец і паэт Раман Цымбераў