Аксана Колб у асабістым паведамленьні Марыне Адамовіч папрасіла яе, каб яна выбачылася перад Міколам за тую размову на мяжы, калі яна ўгаворвала яго пакінуць Беларусь.
«Я напісала Марыне, што я побач, калі ёй штосьці будзе трэба ці нават проста паразмаўляць, і папрасіла, каб яна перадала Міколу маё прабачэньне. Марына адказала, што Мікола памятае тую размову... У той момант я думала толькі пра Марыну, ведаючы, які складаны ў яе псыхалягічны і фізычны стан. І толькі гэты матыў быў галоўны, калі я фактычна ціснула на Міколу і казала, што калі ён зараз гэтага ня зробіць, калі ён не пяройдзе мяжу, то яны могуць і не пабачыцца. Так мне за гэта сорамна, так, я прашу ў яго за гэта прабачэньня... Што тычыцца Марыны, сёньня я вельмі за яе шчасьлівая. Проста цяжка нават уявіць, вось пра што гэтая жанчына прайшла гэтыя 5 гадоў, а асабліва апошнія месяцы. Раней яна хаця б ведала, дзе Мікола, яна ведала, што ён Глыбокім, яна магла перадаваць яму мэдычныя перадачы, магла там хаця раз на год перадаваць нейкую ежу. А пасьля верасьня яна ведала толькі адно, што ў яго няма цёплых рэчаў, у яго няма лекаў, у яго нічога няма. І яна не ведае, дзе ён. І гэта было, канечне, страшна... Я ведаю, што яны ўсю ноч размаўлялі з Мікалаем. Можа, ня ўсю ноч, але вельмі доўга, і я разумею, колькі ім трэба было ўсяго адзін аднаму сказаць. Спадзяюся, што стан у Мікалая ня вельмі цяжкі. Па фота бачныя наступствы інфаркту галаўнога мозга, але ён — чалавек моцны, ён адновіцца. Я ўпэўненыя, што нават калі б ён зусім ня мог размаўляць, яны б з Марынай усё роўна размаўлялі ўсю ноч, бо яны размаўляюць сваімі сэрцамі сваімі».
Яўген Вільскі быў адным зь нямногіх, хто бачыў Міколу Статкевіча 11 верасьня 2025 году на мяжы. Наколькі зьмяніўся палітык за гэты час, мяркуючы па фатаздымках? Паплечнік Статкевіча кажа пра істотныя зьмены:
«Моцныя зьмены, бо ўсё ж інсульт уплывае на аблічча чалавека. У верасьні ён быў даволі бадзёры, падцягнуты. Канечне, быў стомлены, але бадзёры. Цяпер я ня ведаю, у якім ён стане, але гледзячы па фота, гэтыя месяцы моцна ўдарылі па ягонаму здароўя. Мы пяць гадоў яго чакалі, мы грукаліся ва ўсе дзьверы, білі ва ўсе званы. Мы прыйшлі ўсе інстанцыі аж да таго, што падавалі яго кандыдатуру на Нобэлеўскага ляўрэата. Статкевіча з гісторыі Беларусі ўжо выкрасьліць немагчыма. Ён ужо ўпісаны ў гісторыю Беларусі назаўжды».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі тыдня: Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьне«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.