Статкевіч дома, ціск Масквы, санкцыі Ўкраіны і саміт Рады міру без Беларусі. Тыдзень з Карбалевічам

Каляж: Аляксандар Лукашэнка, Уладзмір Пуцін, Валер Карбалевіч (зьлева направа)

Вызвалены Мікола Статкевіч — культавая фігура беларускай дэмакратычнай апазыцыі сёньня зноў на волі, аднак у кепскім фізычным стане пасьля перанесенага інсульту. Яго вызваленьне адбываецца ў момант, калі сам Лукашэнка апынуўся пад беспрэцэдэнтным зьнешнім і ўнутраным ціскам: Масква публічна папярэджвае пра «недапушчальнасьць» дыялёгу з Захадам, Кіеў узмацняе санацыйны ціск, а эканамічныя паказчыкі Беларусі пагаршаюцца на фоне крызісу ў Расеі.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч расказвае пра асноўныя грамадзка-палітычныя вынікі тыдня.